Пошук рэдкіх і старадрукаваных кніг магчымы па бібліяграфічным элементам (аўтар, загаловак, серыя, месца выдання, выдавецтва, дата выдання, тэма, індэкс УДК, індэкс ГРНТІ і «ўсе палі»). У пераліку кодаў адносін (роляў) выкарыстоўваюцца толькі коды, якія прысутнічаюць у бібліяграфічных запісах на рэдкія і старадрукаваныя кнігі.
Выкарыстоўваецца адна ці дзве вобласці пошуку, якія аб'ядноўваюцца лагічнымі аператарамі І, АБО, І НЕ.
Для ўсячэння слоў выкарыстоўвайце сімвал «?». Пошук не адчувальны да рэгістра сімвалаў (малыя ці вялікія літары).
Дадатковы пошук прадстаўлены наступнымі параметрамі «Тыпограф/друкар», «Гравёр», «Былы ўладальнік», «Краіна», «Тэматычныя, відавыя калекцыі», «Уладальніцкія калекцыі». Запаўненне пошукавых палёў «Тыпаграф/друкар», «Гравёр» і «Былы ўладальнік» даступна як для ручнога ўводу, так і метадам выбара са спіса, які фарміруецца дынамічна.
Для ўдакладнення пошуку выкарыстоўваюцца наступныя пошукавыя элементы: год выдання, мова дакумента, пошук толькі сярод нацыянальных дакументаў, характар зместу старадрукаванай кнігі і бібліятэка–трымальнік асобніка.
Колькасць бібліяграфічных апісанняў у адказе абмежавана 10 000.
|