Пошук з выкарыстаннем Дзяржаўнага рубрыкатара навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДРНТІ) рэалізуе магчымасць адбору дакументаў праз прагляд паняццяў гэтага рубрыкатара.
ДРНТІ ўяўляе сабой іерархічную трохузроўневую сістэму паняццяў па ўсіх галінах ведаў. Першы ўзровень іерархіі ўключае буйныя раздзелы паняццяў, якім прысвоены двухлічбавы код. Другі і трэці ўзроўні – гэта больш дробныя падраздзелы. Яны маюць састаўныя лічбавыя коды, якія адлюстроўваюць іерархію паняццяў.
У гэтым рэжыме спачатку выконваецца прагляд або пошук паняццяў рубрыкатара, а затым ажыццяўляецца пераход па спасылцы на дакументы, звязаныя з абраным паняццем.
Раздзелы ДРНТІ першага ўзроўню размешчаны ў левым акне экраннай формы. Яны з'яўляюцца гіперспасылкамі для пераходу на прагляд падраздзелаў другога ўзроўню, якія адлюстроўваюцца ў правым акне формы. Раздзелы другога ўзроўню маюць кнопкі са знакамі "+" ці "-", з дапамогай якіх можна адкрыць або зачыніць раздзелы паняццяў трэцяга ўзроўню. Такім чынам ажыццяўляецца навігацыя па раздзелах рубрыкатара ДРНТІ.
Пошук паняццяў рубрыкатара можна выконваць як па кодах, так і па іх назвах. Для гэтага ў экраннай форме прадугледжана пошукавае акно з адпаведнымі радыё-кнопкамі.
Пошукавы код (фрагмент кода) або назва (фрагмент назвы) трэба занесці ў гэтае акно і націснуць кнопку "Пошук". У выніку пошуку ў правым акне экраннай формы з'явіцца спіс раздзелаў і падраздзелаў ДРНТІ, якія задавальняюць пошукаваму запыту.
|