![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) |
Установа адкрыта ў 15.08.1840 г. як Горы-Горацкая земляробчая школа (указ цара Мікалая I Сенату ад 24.04.1836 г.). Мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы).
У 1842 г. вышэйшы разрад (2-і) рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу.
У 1848 г. ніжэйшы разрад (1-ы) пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.
За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. пераведзены ў Пецярбург.
На 1918 г. у Горках існуе некалькі сярэдніх сельскагаспадарчых устаноў: землямерна-агранамічнае, земляробчае, рамеснае вучылішчы.
07.04.1919 г. вучылішчы пераўтвораны ў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (рашэнне калегіі Народнага камісарыята асветы РСФСР, 1919).
У 1925 г. да інстытута далучаны Беларускі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Мінску ў 1922 г.) і створана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У 1931 г. акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў.
У 1933 г. інстытуты аб'яднаны ў адну навучальную ўстанову – Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (пастанова Савета народных камісараў БССР).
З 1948 г. – Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (пастанова Савета Міністраў СССР ад 08.11.1948 № 4167).
З 1995 г. – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.02.1995 №69).
Варыянтная форма
БДСГА (Горкі) (скарачэнне) |
Беларуская акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (Горкі) (папярэдні загаловак) |
БСГА (Горкі, Магілёўская вобласць) (скарачэнне) |
БСГІ (Горкі, Магілёўская вобласць) (скарачэнне) |
Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (папярэдні загаловак) |
Горы-Горацкая Вышэйшая сельскагаспадарчая школа (папярэдні загаловак) |
Горы-Горацкі земляробчы інстытут (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1836–2005 гг.). — Горки, 2005.
Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Могилевщина / Юрий Татаринов. ― Минск, 2007.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
Устав учреждения образования "Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия" : утвержден приказом Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 13.04.2016 № 115.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |