Справка
У 1940 г. створана Аддзяленне тэхнічных навук. У 1947–1963 – Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. У 1963 г. падзелена на Аддзяленне фізіка-матэматычных навук і Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук. У 1988–1998 – Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук насіла назву Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі.
Ажыццяўляе каардынацыю навуковых даследаванняў і практычнага выкарыстання іх вынікаў па важнейшых кірунках навуковага забеспячэння машынабудавання і энергетыкі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва, радыётэхнічнай, электроннай, хімічнай, медыцынскай і перапрацоўчай галін прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя.
Варыянтная форма
Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (Мінск) (папярэдні загаловак) |
Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР (Мінск) (папярэдні загаловак) |
Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў) |
Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі НАН Беларусі (Мінск) (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.