unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Славіна, Лія Саламонаўна (кандыдат педагагічных навук ; педагагічная псіхалогія ; 1906—1988)

    Нарадзілася 14.01.1906, г. Гомель. Псіхолаг, спецыяліст па псіхалогіі выхавання і педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат педагагічных навук (1945). Вучаніца Л. С. Выгоцкага
    Адукацыя: Другі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930, педагагічны факультэт); Цэнтральны педыятрычны інстытут НКЗ СССР (1941, аспітантура).
    Навуковыя інтарэсы: развіццё матывацыі і цікавасці да вучобы ў дзяцей; эмпірычныя даследаванні з'яў сэнсавага бар'ера і афекту неадэкватнасці; псіхалогія фарміравання асобы дзіцяці; псіхалагічныя асновы выхавання.
    Месца працы, пасада: Яраслаўскі медыцынскі палітэхнікум (1930-1931, выкладчык псіхалогіі і педагогікі); адначасова яслі г. Яраслаўля (1930–1931, педагагічны інструктар); навуковыя ўстановы Масквы (1931–1938, навуковы супрацоўнік); яслі г. Алма-Ата (1941–1943, педагагічны інструктар); Педыятрычны інстытут г. Алма-Ата (1943–1944, навуковы супрацоўнік аддзела развіцця); Навукова-даследчы інстытут агульнай і педагагічнай псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1944–1988, лабараторыя псіхалогіі выхавання).

        Варыянтная форма
    Slavіna, Lіâ Salamonaўna (1906—1988)

        Гл. таксама
    Славина, Лия Соломоновна (кандидат педагогических наук ; педагогическая психология ; 1906—1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Славина Лия Соломоновна // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 63.
    Понимание детьми раннего возраста устного рассказа : диссертация ... кандидата педагогических наук / Л. С. Славина. — Москва, 1944.
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Психологическая газета".
    Сайт Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта.