Справка
У 1944 арганізавана Беларускае раённае ўпраўленне энергетычнай гаспадаркі (Беларусэнерга).
З 06.1957 – Упраўленне энергетыкі Савета народнай гаспадаркі БССР.
З 1962 – Галоўнае ўпраўленне энергетыкі і электрыфікацыі (пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22.10.1962).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30.07.1970 энергетычныя прадпрыемствы і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі БССР, падпарадкоўваюцца Міністэрству энергетыкі і электрыфікацыі СССР. Загадам міністра ад 12.08.1970 створана Галоўнае вытворчае ўпраўленне энергетыкі і электрыфікацыі БССР.
З 01.11.1988 упраўленне скасавана, створана Беларускае тэрытарыяльнае энергетычнае аб'яднанне (Беларусэнерга; загад Міністэрства энергетыкі СССР ад 28.08.1988).
У 1988 скасаваны Міністэрства паліўнай прамысловасці БССР і Дзяржаўны камітэт БССР па газіфікацыі, утвораны Дзяржаўны камітэт па паліве і газіфікацыі (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16.05.1988).
У 1992 камітэт скасаваны, створана Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10.01.1992 № 1389-ХІ).
З 1994 – Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.03.1994). У снежні 1995 утвораны Беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн "Белэнерга" (з 2006 – Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне электраэнергетыкі "Белэнерга").
У 1997 міністэрства скасавана (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.06.1997 № 328), функцыі перададзены Міністэрству эканомікі і канцэрну "Белэнерга".
У 2001 зноў створана Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2001 № 516).
Варыянтная форма
Дзяржаўны камітэт па паліве і газіфікацыі БССР (папярэдні загаловак) |
Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (папярэдні загаловак) |
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь |
Мінэнерга Рэспублікі Беларусь (скарачэнне) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991 гг.). [В 3 ч.]. Ч. 1. — Минск, 2000.
Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. – 31 декабря 2008 г.) : справочник . В 3 т. Т. 2. — Минск, 2019.
Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. – 31 декабря 2008 г.) : справочник . В 3 т. Т. 1. — Минск, 2019.