Справка
Нарадзіўся 01.01.1922, с. Буздзяк, Башкірыя, Расія. Геолаг-нафтавік. Доктар геолага-мінералагічных навук (1967), прафесар (1969). Член-карэспандэнт Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан (1991). Удзельнік Вялікай Айчынай вайны.
Адукацыя: Маскоўскі нафтавы інстытут (1951).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўдасканаленне метадаў пошуку і разведкі нафты; геафізіка; ацэнка прагнозаў запасаў нафты; праблемы аховы недраў.
Месца працы, пасада: Уфімскі нафтавы інстытут (1951–1956, выкладчык), Татарскі нафтавы навукова-даследчы інстытут (г. Бугульма; 1956–1967, загадчык лабараторыі), Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна (Татарскі вячэрні факультэт, г. Альмецьеўск; 1967–1969, намеснік дэкана, дэкан факультэта), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969–1973, загадчык кафедры агульнай геалогіі, адначасова ў 1970–1971 – дэкан геалагічнага факультэта), Башкірскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1973, прафесар кафедры геалогіі і геамарфалогіі, у 1973–1988 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч Башкірскай АССР" (1982), ордэн Чырвонай Зоркі (2) і інш.
Памёр 18.01.2017.
Варыянтная форма
Kinzikeeŭ, Ahcâm Rahmatulavič (1922—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование проблемы нефтеносности карбонатных коллекторов (на примере карбонатной толщи палеозоя Альметьевского свода Татарского сводового поднятия) : автореферат диссертации ... доктора геолого-минералогических наук / А. Р. Кинзикеев. — Бугульма, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Кінзікееў Ахцям Рахматулавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 573—574.
Специалист в области поиска и разведки нефти : [Кинзикеев Ахтям Рахматуллович] / Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 138—139.
А. Р. Кінзікееву — 50 год / В. Герасімаў // Гомельскі універсітэт. — 1971. — 31 снежня (№ 39). — С. 3.
Сайт Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан.
Сайт "Википедия".
Сайт Гомельскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Ф. Скарыны.