Справка
Нарадзіўся 04.01.1912, г. Чавусы, Магілёўская вобласць. Правазнавец. Доктар юрыдычных навук (1970), прафесар (1972). Член-карэспандэнт АН БССР (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1946), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК УКП(б) (аспірантура, 1951).
Навуковыя інтарэсы: праблемы тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця беларускай савецкай сацыялістычнай дзяржаўнасці; суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў дзяржаўным будаўніцтве БССР.
Месца працы, пасада: Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі. Упраўленне кадраў (1945–1948, загадчык сектара, аддзела); АН БССР. Прэзідыум (1951–1956, галоўны вучоны сакратар); Інстытут філасофіі і права (1956–1958 і з 1965, загадчык сектара тэорыі і гісторыі дзяржавы і права); Аддзел прававых навук АН БССР (з 1958, загадчык).
Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга (1942), "Знак Почета" (1949), медалі.
Памёр 26.12.1978.
Варыянтная форма
Margunski, Scâpan Parfënavіč (1912—1978) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Создание и развитие белорусской государственности : (1917–1925 гг.) : автореферат диссертации ... доктора юридических наук / С. П. Маргунский. — Москва, 1963.
Маргунский Степан Парфенавич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 646.
Маргунскі Сцяпан Парфёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 108.
Маргунский Степан Парфенавич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 442—443.
Член-карэспандэнт АН БССР Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 2. — С. 134—135.
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".