На главную |
---|
Справка
Турэцкі, Ісаак Майсеевіч (доктар медыцынскіх навук ; анатомія чалавека ; 1915—1966) |
Нарадзіўся 13.03.1915, г. Мінск. Урач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (1962), прафесар (1966).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1938; аспірантура, 1941).
Навуковыя інтарэсы: развіццё і будова сімпатычнай нервовай сістэмы брушной поласці ў эмбрыягенезе чалавека; сувязі паміж брушна-тазавым спляценнем і тазавымі нервамі; апорна-рухальны апарат малодшых школьнікаў; узроставыя асаблівасці развіцця арганізма ў сувязі з заняткам спортам.
Месца працы, пасада: Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1941, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), Яраслаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1944, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі, у 1944–1946 і з 1951 – загадчык кафедры), Сяміпалацінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1952, загадчык кафедры нармальнай анатоміі), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (з 1962, загадчык кафедры анатоміі).
Узнагароды: знак "Отличнику здравоохранения" і інш.
Памёр 05.08.1966, пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.
Варыянтная форма
Turècki, Isaak Majseevič (1915—1966) |
Turècki, Isaak Moŭša Šalomavič (1915—1966) |
Турэцкі, Ісаак Моўша Шаломавіч (1915—1966) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие брюшно-тазовой иннервации у человека : диссертация ... доктора медицинских наук : защищена 25.04.1961 / Исаак Мовша-Шаломович Турецкий. ― Семипалатинск, 1960.
Анкета вучонага (без анкеты).
Турецкий Исаак Мовша Шоломович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 40—41. — Дата рождения: 19 марта.
Сайт "Медицинский некрополь". Форма імя на памятніку "Исаак Моисеевич", дата нараджэння 13.03.1915.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |