Справка
Нарадзілася 14.07.1930, с. Хорціца, Запарожскі раён, Запарожская вобласць, Украіна. Урач-фізіёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1965), дацэнт (1984).
Адукацыя: Кіргізскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1963).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія мышачнай дзейнасці; асаблівасці работы арганізму спартсменаў пры розных фізічных нагрузках у розных відах спорту; вывучэнне стану функцыянальных сістэм арганізму барцоў і лыжнікаў у працэсе падрыхтоўкі да буйных спаборніцтваў; фізіялогія кровазвароту, дыхання; узроставая фізіялогія.
Месца працы, пасада: Раённая бальніца г. Рыбачае (Кіргізія; 1957–1958, урач-педыятр), Урачэбна-фізкультурны дыспансер аддзела аховы здароўя выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета працоўных (1959–1960, урач), Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (1963–1997, дацэнт кафедры фізіялогіі і біяхіміі).
Памерла 06.03.2015.
Варыянтная форма
Cicieŭskaâ, Ryta L'voŭna (1930—2015) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
О взаимодействии между кровяным давлением, тонусом сосудов, объемом сердца и кровотоком при статических и динамических нагрузках у здоровых людей и при гипертонической болезни : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Р. Л. Титиевская. — Минск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Титиевская Рита Львовна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 211.
Сайт "Doktora.by".
Электронная бібліятэчная сістэма навуковай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.