unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сініцын, Мікалай Васілевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; нар. 1935)

    Нарадзіўся 18.08.1935, в. Туркава, Угліцкі раён, Яраслаўская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне лугаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1984), прафесар (1987).
    Адукацы: Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (кваліфікацыя "Вучоны аграном", 1959; аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні паляпшэння лугавых зямель; павышэнне прадуктыўнасці пойменных лугоў; стварэнне і выкарыстанне культурных паш; праблемы лугавой кормавытворчасці.
    Месца працы, пасада: Калгас імя XXI партз'езду (Глубокінскі раён, Растоўская вобласць; 1959–1962, галоўны аграном); Іванаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1965–1966, дацэнт кафедры раслінаводства); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1966–1988; у 1976–1988 – загадчык аддзела лугаводства); Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ (Мінск; 1988–1990, намеснік старшыні); Смаленскі сельскагаспадарчы інстытут (з 1990; у 1990–2000 – рэктар, з 2000 – прафесар-кансультант).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель Российской Федерации" (1995) і інш.

        Варыянтная форма
    Sinicyn, Mіkalaj Vasіlevіč (нар. 1935)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Синицын, Николай Васильевич (доктор сельскохозяйственных наук ; агрономия ; род. 1935) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы повышения продуктивности травостоев на пойменных землях Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.12 / Синицын Николай Васильевич. — Скривери, 1982.
    Сініцын Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 457.
    Синицын Николай Васильевич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 119—120.
    Синицын Николай Васильевич : (85 лет) / А. С. Мееровский // Мелиорация. — 2020. — № 4. — С. 88.
    Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.