unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)

    У 1956 г. у в. Лошыца 1-я (з 1964 – у пас. Самахвалавічы) на базе Беларускай плодаагародніннай доследнай станцыі і Беларускай доследнай станцыі "Русінавічы" створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14.02.1956 № 253, Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ ад 05.04.1956 № 174, загад Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 30.08.1956 № 236-К). З 1972 г. – Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пастанова Савета Міністраў БССР ад 06.03.1972 № 57).
    У 1990 г. праведзена рэструктурызацыя інстытута.
    Навуковыя падраздзяленні, якія займаюцца бульбаводствам, выдзелены ў самастойны інстытут – Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства. З 2002 г. – Інстытут бульбаводства НАН Беларусі. У 2006 г. на базе інстытута створаны Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.04.2006 № 242).
    Навуковыя аддзелы і лабараторыі, якія займаюцца плодаагародніцтвам – у Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства (пастанова Савета Міністраў БССР № 157 і загад Заходняга рэгіянальнага аддзялення Усесаюзнай сельскагаспадарчай акадэміі імя У. І. Леніна ад 26.07.1990 № 30). З 2002 – Інстытут пладаводства НАН Беларусі (пастанова Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 27.09.2002 № 54).

    З 1990 не існуе ў якасці самастойнай навуковай установы. Гл.: Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён); Інстытут пладаводства (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)

        Варыянтная форма
    Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)
    Беларускі НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Беларускі НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    БелНДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)

        Гл. таксама
    Белорусский научно-исследовательский институт картофелеводства и плодоовощеводства (поселок Самохваловичи, Минский район) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017.
    Сайт Навукова-практычнага цэнтра Нацянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.
    Сайт Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.