Справка
Нарадзіўся 16.06.1895, в. Навілаўка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць. Глебазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук (1943), прафесар (1943). Акадэмік АН БССР (1953).
Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1923).
Навуковыя інтарэсы: працэсы глебаўтварэння і іх уплыў на ураджайнасць; водны рэжым глебагрунтоў на тэрыторыі Беларусі.
Месца працы, пасада: Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (1923–1925, асістэнт кафедры глебазнаўства), Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1925–1930, асістэнт кафедры глебазнаўства), Беларускі тэхналагічны інстытут (1930–1973, загадчык кафедры глебазнаўства), адначасова Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства (1958–1962, дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1949), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1976), ордэны Леніна, "Знак Почета" і інш.
Памёр 28.12.1985.
Варыянтная форма
Ragavoj, Pavel Prakopavič (1895—1985) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Библиография научных трудов академика АН БССР П. П. Рогового (к 80-летию со дня рождения) / Белоруcский технологический институт им. С. М. Кирова. — Минск, 1975.
Рагавой Павел Пракопавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мiнск, 1973. — Т. 9. — С. 15.
Рагавой Павел Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мiнск, 2001. — Т. 13. — С. 193. — Дата смерці: 29.12.1985.
Роговой Павел Прокофьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 480. — Дата смерти: 28.12.1985.
Роговой Павел Прокофьевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 473—474. — Дата смерти: 28.12.1985.
Роговой Павел Прокофьевич // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки, 2019. — С. 17—19.
Фатаграфія.
Сайт "Википедия".