unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скарабагатава, Раіса Аляксееўна (кандыдат біялагічных навук ; 1937—2013)

    Нарадзілася 29.03.1937, в. Каменшчына, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Мікрабіёлаг. Кандыдат біялагічных навук (1975).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (біёлага-глебавы факультэт, 1959), Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай батанікі і біялогіі АН БССР (аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: роля макраскапічных грыбоў у ацэнцы наземных экасістэм і паветранага асяроддзя; патэнцыяльна патагенныя грыбы, якія вызываюць небяспечныя мікозы і мікатаксікозы чалавека і жывёлаў.
    Месца працы, пасада: Гродзенская абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя (1959–1960, бактэрыёлаг), Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства (1963–1965, лабараторыя мікрабіялогіі, малодшы навуковы супрацоўнік), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1965–1967, выкладчык), Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (1982–1985, выкладчык), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1967–1982 і з 1985, факультэт біялогіі і экалогіі, кафедра батанікі, дацэнт).
    Памерла 23.07.2013.

        Варыянтная форма
    Skarabagatava, Raisa Alâkseeŭna (1937—2013)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт біялогіі і экалогіі
    Скоробогатова, Раиса Алексеевна (кандидат биологических наук ; 1937—2013) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фитотоксические свойства и гербицидное действие цитринина, продуцируемого Penicillium citrinum thom : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.07 / Скоробогатова Раиса Алексеевна. — Москва, 1975.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Скарабагатава Раіса Аляксееўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 472—473.
    Сайт факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
    Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.