![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Кокін, Георгій Міхайлавіч (машынабудаванне ; 1907—1984) |
Нарадзіўся 31.01.1907, с. Курба, Яраслаўскі раён, Расія. Спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання. Прафесар (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1947–1955).
Адукацыя: Яраслаўскі індустрыяльны тэхнікум (1927), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (1952), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1977).
Навуковыя інтарэсы: грузавыя аўтамабілі.
Месца працы, пасада: Яраслаўскі аўтамабільны завод (1928–1945, з 1942 – галоўны канструктар), Мінскі аўтамабільны завод (з 1945, галоўны канструктар), Беларускі політэхнічны інстытут (з 1954, аўтатрактарны факультэт, прафесар кафедры "Аўтамабілі", у 1961–1977 – загадчык кафедры "Рухавікі ўнутранага згарання", з 1977 – прафесар кафедры, у 1959–1960 і 1965–1973 – дэкан факультэта, 1959–1962 – рэктар).
Узнагароды: ордэны Леніна (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1952, 1961), Дзяржаўная прэмія СССР (1949), званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1972) і інш.
Памёр 30.11.1984, пахаваны на могілках "Міханавічы" (участак 1, рад 1, магіла 3).
Варыянтная форма
Kokin, Georgij Mihajlavič (1907—1984) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Фатаграфія.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |