Справка
Нарадзіўся 12.05.1937, г. Тайга, Кемераўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне горнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1993), Беларускай горнай акадэміі (2003), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1998).
Адукацыя: Томскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Горная электрамеханіка", кваліфікацыя "Горны інжынер-электрамеханік", 1959), Інстытут горнай справы імя А. А. Скачынскага (г. Люберцы, Маскоўская вобласць; аспірантура, спецыяльнасць "Горныя машыны", 1969).
Навуковыя інтарэсы: кінематыка і дынаміка выканаўчых механізмаў і машын.
Месца працы, пасада: Сібірскі дзяржаўны праектна-канструктарскі і эксперыментальны інстытут горнага машынабудавання (1959–1966, інжынер-канструктар, кіраўнік групы), Падмаскоўны навукова-даследчы і праектна-канструктарскі вугальны інстытут (1969–1973, горны аддзел, старшы навуковы супрацоўнік), Новамаскоўскі філіял Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1973–1979, кафедра "Тэхнічная механіка", дацэнт), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1979, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі і тэхнічнай механікі, прафесар, у 1995–2009 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: званне "Ударник коммунистического труда" (1973); ганаровая грамата Новамаскоўскага філіяла Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1979); нагрудныя знакі "Победитель социалистического соревнования 1978 г." (1979), "Изобретатель СССР" (1985); Грамата Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995); званне "Ветеран труда УО "ВГТУ" (2009).
Варыянтная форма
Lakciënaŭ, Anatol' Vasil'evič (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт кафедры фізікі і тэхнічнай механікі ВДТУ.
Сайт бібліятэкі ВДТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.