Справка
Нарадзіўся 23.11.1968, г. Варашылаўград (Луганск), Украіна; від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (да 2022). Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (Украіна, 2008; Беларусь, 2016), старшы навуковы супрацоўнік (Украіна, 2011).
Адукацыя: Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. Даля (спецыяльнасць "Менеджмент", 2002).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка працы (прадукцыйнасць, аплата, матывацыя і стымуляванне, інавацыйнасць, кіраванне персаналам); эканоміка прадыпрыемства (інавацыйныя дзейнасць і актыўнасць, рэсурсазберажэнне); рэгіянальная і нацыянальная эканоміка (стратэгічнае развіццё рэгіёнаў, нацыянальная бяспека, структураванне галін).
Месца працы, пасада: холдынгавая кампанія "Луганскцеплавоз" (2002–2004, інжынер па арганізацыі і нарміраванні працы), НДІ сацыяльна-працоўных адносін Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Украіны (2004–2007, старшы навуковы супрацоўнік), Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. Даля (2007–2008, выкладчык кафедры менеджменту знешнеэканамічнай дзейнасці), Луганскі філіял Інстытута эканоміка-прававых даследаванняў НАН Украіны (2008–2012, загадчык аддзела сацыяльных праблем развіцця эканомікі рэгіёна, загадчык аддзела рэгіянальных праблем павышэння прадукцыйнасці працы), Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі (2012–2013, дацент кафедры турызму і атэльнай гаспадаркі), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (2015–2019, фінансава-эканамічны факультэт, дацэнт кафедры ўліку і аўдыту, лагістыкі і менеджменту), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (з 2019, Інстытут менеджменту спорту і турызму, дацэнт кафедры менеджменту спорту). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: нагрудны знак "За сумлінну працю" Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Украіны (2007).
E-mail: oleg.dodonov.68@mail.ru
Варыянтная форма
Dadonaŭ, Aleg Uladzimiravič (нар. 1968) |
Додонов, Олег Володимирович (нар. 1968) (украінская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.