Справка
Нарадзіўся 22.04.1946, в. Тамашэвічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне статыстычнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1994).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія неарганічных рэчываў і мінеральных угнаенняў", 1969; аспірантура, 1974), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 1993).
Навуковыя інтарэсы: малекулярна-статыстычная тэорыя неаднароднага кандэнсаванага асяроддзя і паверхневых з'яў; двухузроўневая методыка ўліку ўплыву цеплавых флюктуацый на тэрмадынамічныя патэнцыялы малекулярных сістэм, якія выкарыстоўваюцца для пабудовы нелінейнай статыстычнай тэорыі пругкасці.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1969, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра фізікі, прафесар, у 1986–2013 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 1996, 2006), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2000).
Варыянтная форма
Narkevič, Ivan Ivanavič (нар. 1946) |
Narkevich, I. I. (нар. 1946) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Молекулярно-статистическая теория неоднородных конденсированных сред : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.14 / Наркевич Иван Иванович. — Санкт-Петербург, 1993.
Исследования по статистической теории молекулярных систем с применением ЭВМ : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.04.02 / Наркевич Иван Иванович. — Минск, 1974.
Statistical theory of nonuniform systems and reduced description in the density fluctuation theory / Narkevich I. I. // Physics aspects. — 1982. — Vol. 112 A. — P. 167—192.
Анкета вучонага.
Наркевич Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 305.
Наркевіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 161.
Сайт БДТУ.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.