Просты пошукавы выраз складаецца з кода індэксу,
рэляцыйнага аператара "=" і пошукавага тэрміну, які змяшчае адно або больш слоў.
Калі тэрмін утрымоўвае некалькі слоў, ён павінен заключацца ў двукоссі.
Пры пошуку па індэксах, якія змяшчаюць даты, можна таксама выкарыстаць рэляцыйныя аператары ">", "<", ">=" і "<=".
|
subj=“Лекавыя свойства раслін” crn=БГУИР year>=2003 |
Код індэксу задае поле або вобласць запісу каталога для пошуку.
Індэксы могуць быць стандартнымі (па ўсім значэнні поля/падполя) і тэкставымі (па асобных словах
значэння). Коды тэкставых індэксаў пачынаюцца з літары “w”.
|
subj="Республика Беларусь" wsubj=Беларусь |
Пры пошуку па стандартным індэксе ў пошукавым тэрміне задаецца поўнае значэнне або яго правае ўсячэнне
(з дапамогай знака “?”).
|
author="Мележ Ян Павлович" psn="Аксаков І.?" author=Никитин? |
Пры пошуку па тэкставым індэксе пошукавы тэрмін можа ўтрымоўваць некалькі слоў, злучаных праз прабел
(пошук фразы), праз знак “&” (пошук усіх слоў) або праз знак “|” (пошук любога з слоў).
Для ўсячэння слоў выкарыстаецца знак “?”.
|
wtitle="лагічныя асновы ЭВМ" wtitle="логическ? & асноў? & ЭВМ" wtitle="ЭВМ | ПЭВМ" |
Простыя пошукавыя выразы могуць аб'ядноўвацца з дапамогай булеўскіх аператараў AND,
OR і NOT і круглых дужак.
|
wtitle="асновы ЭВМ" AND year>=2003 wtitle=Microsoft AND ( year=2000 OR year=2002 ) |