unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Голуб, Іван Антонавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; нар. 1950)

    Месца нараджэння: в. Пад'ясенка Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучоны ў галіне льнаводства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (2010). Акадэмік НАН Беларусі (2017). У 1974–1984 працаваў у калгасах Магілёўскай і Віцебскай абласцей; у 1984–1998 – на эксперыментальнай базе "Вусце" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і НВА "Колас" (дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара НВА "Колас"); у 1998–1999 – старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта; у 1999–2001 – прарэктар па навуковай рабоце Аршанскага філіяла Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання. З 2001 – дырэктар Інстытута льну НАН Беларусі (інфарм. на 2023).
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: пытанні селекцыі сартоў і распрацоўкі тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі льну-даўгунцу і льну маслічнага; селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых культур (збожжавых культур, ільну і канюшыны); тэхналогія вырошчвання азімага жыта і інш.

        Варыянтная форма імя
    Голуб, І. А. (доктар сельскагаспадарчых навук ; нар. 1950)

        Гл. таксама
    Голуб, Иван Антонович (доктор сельскохозяйственных наук ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Азімае жыта / І. А. Голуб. ― Мінск, 1995.
    Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
    Иван Антонович Голуб : (к 60-летию со дня рождения) / В. П. Самсонов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2011. ― № 1. ― С. 123―124.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 17.05.2023.
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дата звароту: 17.05.2023.
    Сайт Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі. Персанальныя старонкі вучоных-аграрыяў. Дата звароту: 17.05.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере