unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Голуб, Іван Антонавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1950)

    Нарадзіўся 30.10.1950, в. Пад'ясенка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне льнаводства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (2010). Акадэмік НАН Беларусі (2017, член-карэспандэнт з 2009).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (аспірантура, 1989).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні селекцыі сартоў і распрацоўкі тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі льну-даўгунцу і льну маслічнага.
    Месца працы, пасада: калгас "Чырвоны факел" Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці і калгас імя В. І. Чапаева Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (з 1974, галоўны аграном); калгас "Чырвоны Кастрычнік " Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (1978–1984, старшыня); Эксперыментальная база "Вусце" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і НВА "Колас"(1984–1998, дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара НВА "Колас"); Аршанскі раённы выканаўчы камітэт (1998–1999, старшыня); Беларускі камерцыйны інстытут кіравання. Аршанскі філіял (1999–2001, прарэктар па навуковай рабоце); Інстытут ільну НАН Беларусі (з 2001, дырэктар). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" (1996), медаль "За трудовую доблесть", ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988) і інш.

        Варыянтная форма
    Golub, Ivan Antonavič (нар. 1950)

        Гл. таксама
    Інстытут ільну (аграгарадок Вусце, Аршанскі раён)
    Голуб, Иван Антонович (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы формирования высокой урожайности озимых зерновых культур : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Голуб Иван Антонович. — Москва, 1998.
    Голуб Иван Антонович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 82—83.
    БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Персональные страницы ученых-аграриев".
    БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
    "eLIBRARY.RU".