![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Собаль, Зінаіда Мікалаеўна (кандыдат біялагічных навук ; энтамалогія ; сацыяльная педагогіка ; нар. 1947) |
Нарадзілася 03.10.1947, в. Цецеравінцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць (вёска зараз не існуе). Энтамолаг. Кандыдат біялагічных навук (1989), дацэнт (1994).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Біялогія і хімія", 1973), Украінская сельскагаспадарчая акадэмія (аспірантура, спецыяльнасць "Энтамалогія", 1981).
Навуковыя інтарэсы: біялогія і біяхімія дубовага шаўкапрада; сацыяльна-педагагічная работа; экалагічная адукацыя і выхаванне; энтамалогія; сацыяльная экалогія; сацыяльная геранталогія.
Месца работы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1975, факультэт соцыяльнай педагогікі і псіхалогіі, кафедра сацыяльна-педагагічнай работы, дацэнт). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1986, 1997), Ганаровая грамата адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2003), Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (1998), Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама (2010).
Варыянтная форма
Sobal', Zinaida Mikalaeŭna (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |