![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Кузьмініч, Мікалай Леанідавіч (кандыдат педагагічных навук ; сацыякультурная дзейнасць ; нар. 1958) |
Нарадзіўся 04.04.1958, г. Орша, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993).
Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Культурна-асветніцкая работа", кваліфікацыя "Кіраўнік аркестра", 1980), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1988).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя музычнай адукацыі; падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1980–2008, у 1997–2006 – прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, 2006–2008 – першы прарэктар), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (2008–2013, факультэт эстэтычнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, дацэнт), Інстытут культуры Беларусі (2013, першы прарэктар), Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі (факультэт павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, з 2015 – дэкан факультэта, у 2013–0000 – загадчык кафедры педагогікі).
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі (1998), Міністэрства абароны (2002, 2003, 2004), Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (2005), Міністэрства культуры (2008) Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (2000), адміністрацыі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Мінска (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2008).
E-mail: KuzminichNL@tut.by
Варыянтная форма
Kuz'minič, Mikalaj Leanidavič (нар. 1958) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |