unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шапялевіч, Васіль Васільевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; мастацкая літаратура ; нар. 1945)

    Нарадзіўся 02.03.1945, д. Каўняцін, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1996).
    Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Фізіка", 1969), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1974).
    Навуковыя інтарэсы: крышталяоптыка; акустаоптыка; гіратрапія; галаграфія ў фотарэфрактыўных крышталях; галаграфічная інтэрфераметрыя; методыка выкладання фізікі; лексіка і фальклор вёскі.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
    Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1974–1975), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (з 1975, у 1975–1976 – загадчык кафедры фізікі, 1976–1987 і з 2005 – загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, у 1992–1998 – прарэктар па навуковай рабоце). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: значкі "Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР" (1982), "Отличник просвещения СССР" (1985), званні "International Man of 2000/2001 year" (Міжнародны біяграфічны цэнтр, Кембрыдж, Вялікабрытанія), "The most influential scientist of decade" (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2001), "The person of year" (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), прэміі імя Ю. І. Астроўскага ў галіне галаграфіі і інтэрфераметрыі (Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофе РАН, 2003), імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (НАН Беларусі, 2011).

        Варыянтная форма
    Šapâlevič, Vasil' Vasil'evič (нар. 1945)
    Shepelevich, V. V. (нар. 1945) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна. Фізіка-інжынерны факультэт
    Шапялевічы — Сазановічы (дынастыя / сям'я)
    Шепелевич, Василий Васильевич (доктор физико-математических наук ; физика ; художественная литература ; род. 1945) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Дифракция световых волн на фазовых решетках в гиротропных средах : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Шепелевич Василий Васильевич. — Минск, 1994.
    Каля паэзіі : зборнік вершаў / Васіль Шапялевіч. — Мазыр, 2007.
    Анкета вучонага.
    Шапялевіч Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 375.
    Шепелевич Василий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 584.
    Сайт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна.