unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Янкоўскі, Фёдар Міхайлавіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства ; мастацкая літаратура ; 1918—1989)

    Нарадзіўся 21.09.1918, в. Клетнае, Бабруйскі павет, Мінская губерня (сучас. Глускі раён, Магілёўская вобласць). Мовазнавец, заснавальнік беларускай фразеалогіі, пісьменнік, фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1970). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1968). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (кваліфікацыя "Настаўнік пачатковых класаў", 1936), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", 1948), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1954).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы стылістыкі, фразеалогіі, культуры мовы.
    пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (проза).
    Месца працы, пасада: Буцэвіцкая школа (Заслаўскі раён, Мінская вобласць; 1936–1939 – настаўнік беларускай і рускай мовы); Глуская раённая газета "Сацыялістычная вёска", адказны сакратар рэдакцыі і Глуская СШ, настаўнік (1944–1946); Радашковіцкая СШ (1948 – настаўнік беларускай мовы і літаратуры); Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (з 1953; выкладчык беларускай мовы, у 1956–1982 – загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, з 1983 – прафесар кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзяч навукі БССР" (1972), ордэны Чырвонай Зоркі (1944), "Знак Почета" (1982), нагрудныя знакі "Отличник народного образования СССР" (1984), "Отличник образования БССР" (1968) і інш.
    Памёр 13.11.1989, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Філалагічны факультэт
    Янковский, Федор Михайлович (доктор филологических наук ; языкознание ; художественная литература ; 1918—1989) (на іншай мове)