Справка
Нарадзіўся 31.12.1901, г. Харкаў, Украіна. Ветэрынарны ўрач, спецыяліст у галіне біяхіміі і таксікалогіі. Кандыдат ветэрынарных навук. Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Адукацыя: ваенная ветэрынарная фельчарская школа (1925), Казанскі ветэрынарны інстытут (ваеннае аддзяленне, 1931).
Навуковыя інтарэсы: дзеянне баявых атрутных рэчываў на прадукты харчавання, фураж і ваду, спосабы абароны іх і метады экспертызы; абарона жывёл ад дзеяння баявых атрутных рэчываў; паталогія, тэрапія і прафілактыка атручванняў жывёл баявымі атрутнымі рэчывамі.
Месца працы, пасада: Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (1920–1940; з 1925 – старшы сакратар Ваеннага ўпраўлення, з 1931 – ветэрынарны ўрач, начальнік аддзялення ветэрынарна-хімічнай лабараторыі, у 1936–1938 – начальнік аддзела навукова-даследчага хімічнага інстытута, у 1938–1940 – на выкладчыцкай рабоце на курсах па перападрыхтоўцы ветэрынарнага састава арміі і кафедры таксікалогіі ў ваеннай ветэрынарнай акадэміі, у 1940 – дацэнт кафедры); Віцебскі ветэрынарны інстытут (1940 – абраны загадчыкам кафедры фармакалогіі і таксікалогіі); Брэсцкая абласная ветэрынарная лабараторыя (загадчык аддзела біяхіміі і таксікалогіі).
Памёр 18.11.1966, пахаваны на Трышынскіх могілках, г. Брэст.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Патология, терапия и профилактика отравлений животных БОВ / И. С. Аруин, В. А. Саноцкий, В. С. Хотеев. — Москва, 1940.
Хотеев Василий Сергеевич // Память наша — их бессмертие : Мы помним! Мы гордимся! : [80-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков, 100-летию образования Витебской государственной академии ветеринарной медицины посвящается] / М. К. Дятлов. — Витебск, 2024. — С. 256—257.
Сайт "brest-belarus.org".