unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цэцоха, Аляксандр Уладзіміравіч (кандыдат медыцынскіх навук ; хірургія ; нар. 1956)

    Нарадзіўся 19.01.1956, г. Мінск. Урач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1985), дацэнт (1989).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1979; аспірантура, 1984).
    Навуковыя інтарэсы: аператыўная хірургія; магнітатэрапія; пытанні аховы здароўя ў заканадаўстве.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1984–1988 – асістэнт, у 1989–1991 – дацэнт, у 1991–1996 і 1998–2003 – загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі; і з 2020 – дацэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж (1994–2012 – дырэктар); Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Палата прадстаўнікоў (2012–2019; у 2012–2016 – старшыня пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, у 2016–2019 – намеснік старшыні пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах). Інфармацыя на 2026.
    Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2007), значок "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2001), ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2015), Міністэрства народнай адукацыі СССР (1989), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1976), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2014) і інш.

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян
    Цецохо, Александр Владимирович (кандидат медицинских наук ; хирургия ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Патогенетическое и прогностическое значение гормональных сдвигов в условиях местного и общего лечения больных термическими ожогами : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.27 / Цецохо Александр Владимирович. — Смоленск, 1985.
    Цецохо Александр Владимирович // Образование – 2020 / [под редакцией И. В. Чекалова]. — Минск, 2020. — С. 222—223 : фот.
    Цецохо Александр Владимирович // Учреждение образования "Витебский государственный медицинский колледж" (1963—2012 годы) : справочник / А. В. Цецохо. — Витебск, 2018. — С. 90—92 : фот.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.