unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гнедаў, Аляксандр Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат сельскагаспадарчых навук ; заатэхнія ; нар. 1959)

    Нарадзіўся 19.02.1959, г. Нарыльск, Краснаярскі край, Расія. Спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Доктар тэхнічных навук (2011), прафесар (2021). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2002).
    Адукацыя: Краснаярскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Заатэхнія", 1984).
    Навуковыя інтарэсы: прамысловыя тэхналогіі нарыхтоўкі, захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі; распрацоўка спосабаў, тэхналогій і тэхналагічных ліній перапрацоўкі аленегадоўчай сыравіны, рыбы і марскога звера.
    Месца працы, пасада: Саўгас "Тухард" (Таймырская аўтаномная акруга, Краснаярскі край; 1984–1999, галоўны заатэхнік); Навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы, г. Нарыльск (1996–2014; старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі па барацьбе з хваробамі жывёл (сумяшчальніцтва), з 2000 – загадчык лабараторыі па барацьбе з хваробамі жывёл, з 2003 – загадчык лабараторыі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, з 2011 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалогіі, здабычы і якасці мясной прадукцыі промыслаў, з 2014 – галоўны навуковы супрацоўнік); Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 2015; дацэнт кафедры прыватнай жывёлагадоўлі, з 2018 – прафесар кафедры). Інфармацыя на 2026.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Gnedov, A. A. (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Біятэхналагічны факультэт
    Гнедов, Александр Александрович (доктор технических наук ; кандидат сельскохозяйственных наук ; зоотехния ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...