unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вольферц, Валерыян Юльевіч (доктар ветэрынарных навук ; ветэрынарная санітарыя ; 1874—1946)

    Нарадзіўся 23.08.1874, г. Чыстопаль, Казанская губерня (сучас. Татарстан). Ветэрынарны ўрач, спецыяліст у галіне ветэрынарна-санітарнай экспертызы, эксперт па харчовых (мясных) токсіка-інфекцый. Доктар ветэрынарных навук (без абароны дысертацыі, 1939), прафесар (1934).
    Адукацыя: Казанскі ветэрынарны інстытут (1897).
    Навуковыя інтарэсы: лімфасістэма жывёл; ветэрынарна-санітарная экспертыза, тэхналогія і таваразнаўства мяса і мясных прадуктаў; вывучэнне метадаў санітарнага даследавання мяса; схемы пасляўбойнага ветэрынарнага агляду туш і органаў.
    Месца працы, пасада: 1897–1900 – земскі ветэрынарны ўрач; Самарская гарадская бойня (1900–1918 – ветэрынарны ўрач, дырэктар); ветэрынарна-санітарная часць (г. Омск; 1918–1920 – загадчык); Омскі ветэрынарны інстытут (1920–1923 – загадчык кафедры мясазнаўства); Ленінградская бойня (1923–1929 – дырэктар, загадчык вытворчасцю і ветэрынарна-санітарнай часцю); Віцебскі ветэрынарны інстытут (1927–1931 – загадчык кафедры мясазнаўства); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут мясной прамысловасці (1931–1946; з 1933 – кіраўнік тэхналагічнага сектара), адначасова Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут (1934–1946 – загадчык кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы мяса і мясных прадуктаў).
    Узнагароды: два ордэны "Знак Почета" (1944), значок "Отличник мясной и молочной промышленности", ганаровыя граматы.
    Памёр 25.02.1946, пахаваны ў Маскве.

        Варыянтная форма
    Вольфэрц, Валерыян Юльевіч (1874—1946)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы імя акадэміка Х. С. Гарагляда
    Вольферц, Валериан Юльевич (доктор ветеринарных наук ; ветеринарная санитария ; 1874—1946) (на іншай мове)