unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Івашчанка, Фёдар Іванавіч (доктар псіхалагічных навук ; 1920—2012)

    Нарадзіўся 20.02.1920, хутар Філёва-Сарочын, Залатаношскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна. Псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1976), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Кабардзіна-Балкарскі педагагічны інстытут (1942), Інстытут псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук РСФСР (аспірантура, 1952).
    Навуковыя інтарэсы: псіхалагічныя праблемы выхавання; псіхалагічны аналіз сельскагаспадарчай працы, асаблівасці станаўлення школьніка як суб'екта працы.
    Месца працы, пасада: сямігадовая школа пры дзіцячай працоўнай выхаваўчай калоніі (г. Арджанікідзэ; 1945–1948 – настаўнік рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы); Стаўрапольскі педагагічны інстытут замежных моў (1952–1974; выкладчык, дацэнт, у 1957–1970 – загадчык кафедры псіхалогіі); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1974–2011; у 1974–1987 – загадчык кафедры псіхалогіі, з 1987 – прафесар кафедры).
    Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступені, знак Міністэрства асветы СССР "За отличные успехи в работе", медалі "За боевые заслуги", "За взятие Кёнигсберга", "За взятие Берлина" і інш.
    Памёр 14.02.2012.

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Інстытут псіхалогіі
    Иващенко, Федор Иванович (доктор психологических наук ; 1920—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Докторская диссертация "Психология трудовой деятельности старших школьников (на материале полеводства)", защищена в 1973 г.
    Кандидатская диссертация "Развитие уверенности у слабоуспевающих школьников", защищена в 1952 г.
    Иващенко Федор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 703.
    Івашчанка Фёдар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 158.
    Федор Иванович Иващенко // Псіхалогія. — 2008. — № 4. — С. 24—26 : фот.
    Сайт Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Персанальная старонка.
    Сайт "Википедия".