unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кугач, Валянціна Васільеўна (кандыдат фармацэўтычных навук ; 1958—2026)

    Нарадзілася 25.02.1958, в. Пацы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць. Фармаколаг. Кандыдат фармацэўтычных навук (1988), дацэнт (1996).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (фармацэўтычны факультэт, 1980; аспірантура, 1983).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія атрымання і вытворчасці лекаў; арганізацыя і стандартызацыя фармацэўтычнай справы; даследаванне фармацэўтычнага рынку; гісторыя фармацыі; падрыхтоўка спецыялістаў-правізараў.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (у 1984–2001 – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэхналогіі лекавых форм, 2001–2003 – загадчык кафедры практычнай фармацыі, 2003–2011 – кафедрай арганізацыі і эканомікі фармацыі з курсам ФПК і ПК, 1996 – дэкан завочнага аддзялення фармацэўтычнага факультэта, 1997–2011 – намеснік дэкана фармацэўтычнага факультэта, 2004–2005 – прарэктар па фармацэўтычнай рабоце, 2018–2024 – начальнік вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра "Фармацыя", 2011–2018 і з 2024 – дэкан фармацэўтычнага факультэта, дацэнт кафедры арганізацыі і эканомікі фармацыі).
    Узнагароды: нагрудныя знакі "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", "Выдатнік адукацыі" і інш.
    Памерла 28.03.2026.

        Варыянтная форма
    Kugač, Valâncina Vasil'eŭna (1958—2026)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Фармацэўтычны факультэт
    Кугач, Валентина Васильевна (кандидат фармацевтических наук ; 1958—2026) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Разработка технологии и исследование таблеток противовирусных средств хелепина и салифозида : автореферат диссертации ... кандидата фармацевтических наук : 15.00.01 / Кугач Валентина Васильевна. — Москва, 1988.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кугач Валентина Васильевна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2016. — Минск, 2016. — С. 65—66.
    Кугач Валентина Васильевна : [некролог] // Віцьбічы. — Віцебск, 2026. — 4 апреля (№ 39). — С. 15.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU.
    Пошукавая сістэма "Google Scholar".