Справка
Нарадзіўся 15.02.1933, в. Ніжнія Коціцы, Асташкаўскі раён, Заходняя (сучас. Цвярская) вобласць, Расія. Урач ветэрынарнай медыцыны, паразітолаг. Кандыдат ветэрынарных навук (1966), дацэнт (1972).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959; аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне паразітаў свіней, авечак і рыб, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі; ахова навакольнага асяроддзя.
Месца працы, пасада: Віцебскі ветэрынарны інстытут (дацэнт, у 1970–1977 – загадчык кафедры заалогіі).
Узнагароды: Грамата Вярхоўнага Савета БССР, нагрудны знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР "За успехи в высшей школе".
Памер 00.00.0000, пахаваны на могілках в. Жалезнякі, Віцебскі раён.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Стронгилоидоз свиней в Белоруссии и опыт оздоровления животных при этой инвазии : автореферат диссертации ... кандидата ветеринарных наук / Б. А. Майоров. — Витебск, 1965.
[Майоров Борис Александрович] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины". История и современность, 1924–2014 : (к 90-летию со дня основания). — Витебск, 2014. — С. 156.
[Майоров Борис Александрович] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины", 1924-2024 : история и современность : (к 100-летию со дня основания академии). — Витебск, 2024. — С. 162—163 : фот.
Ветэрынарная энцыклапедыя. — Мінск, 1995. (Інфармацыя: сярод аўтараў артыкулаў Маёраў Б. А., імя ў жалобнай рамцы.)
Рэпазіторый Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Электронны каталог бібліятэкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.