unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скрыба, Уладзімір Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; нар. 1931)

    Нарадзіўся 06.09.1931, г. Мінск. Інжынер-будаўнік. спецыяліст у галіне будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (0000).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1953), Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (аспірантура, 1960).
    Навуковыя інтарэсы: стварэнне эфектыўных канструкцый для прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва; распрацоўка інжынерных метадаў разліку сценавых панэлей з праёмамі на аснове палярызацыйна-аптычнага мадэлявання, метада разліку мнагаслойных панэлей бескаркаснага тыпу з цвёрдымі абшыўкамі і падатлівым сярэднім слоем, гафрыраванай абшыўкі панэлей на мясцовую ўстойлівасць.
    Месца працы, пасада: Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (з 1960, навуковы супрацоўнік, у 1967–1980 – кіраўнік лабараторыі буйнаэлементных будынкаў / лабараторыі агараджальных канструкцый), Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1980, дацэнт кафедры супраціўлення матэрыялаў).
    Узнагароды: прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1975, 1982) і інш.

        Варыянтная форма
    Skryba, Uladzimir Ivanavič (нар. 1931)

        Гл. таксама
    Скрибо, Владимир Иванович (кандидат технических наук ; строительство ; род. 1931) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование напряженного состояния и разработка метода расчета наружных стеновых панелей с проемом на основе моделирования : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 480 / Скрибо В. И. ― Минск, 1968.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Ограждающие конструкции: рациональность, технологичность, надежность : лаборатория ограждающих конструкций / Юлия Рыхленок // Строительная наука БелНИИС. — Минск, 2008. — С. 115—124. — В содержании биография, фото Скрибо В. И.