| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Аліфіровіч, Наталля Іванаўна (кандыдат псіхалагічных навук ; нар. 1968) |
Нарадзілася 19.08.1968, г. Брэст. Псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, супервізар. Кандыдат псіхалагічных навук (1999), дацэнт.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (кваліфікацыя "Хімік. Выкладчык", 1990), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М Горкага (кваліфікацыя "Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі", 1992), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура, 2013).
Навуковыя інтарэсы: псіхалагічная дапамога студэнцкай моладзі; псіхалагічнае кансультаванне; групавая псіхатэрапія; сямейная псіхатэрапія.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2001; у 2001–2005 – загадчык лабараторыі "Псіхалогія і псіхатэрапія сям'і", у 2005–2009 – дырэктар сацыяльна-псіхалагічнага цэнтра, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі).
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Психологические особенности профессиональных взаимоотношений практического психолога и педагогов школы : диссертация ... кандидата психологических наук : 19.00.07 : защищена 00.00.1999 : утверждена 26.04.2000 / Олифирович Наталья Ивановна. — Минск, 1999.
Аліфіровіч Наталля Іванаўна // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914–2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 105 : фат.
Сайт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
Персанальны сайт Наталлі Аліфіровіч.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

