unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шурхай, Сцяпан Фёдаравіч (кандыдат біялагічных навук ; нар. 1947)

    Нарадзіўся 02.10.1947, в. Шчакоцк, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Біяхімік. Кандыдат біялагічных навук (1981), дацэнт (1990).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1970), Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР (аспірантура, 1979).
    Навуковыя інтарэсы: біяхімія раслін; распрацоўка біятэхналогіі атрымання новых поліфункцыянальных біялагічна актыўных дабавак да ежы и лячэбных мазей на аснове прадуктаў пчалярства і лекавых раслін флоры Беларускага Палесся.
    Месца працы, пасада: Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР (1970–1986, лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (з 1986, дацэнт кафедры хіміі, у 2000–2007 – па сумяшчальнасці, Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі (загадчык сектара біяхіміі і фізіка-хімічных метадаў даследавання лабараторыі № 1 аграбіялогіі, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі біяхіміі).

        Варыянтная форма
    Šahraj, Scâpan Fëdaravič (нар. 1947)

        Гл. таксама
    Палескі аграрна-экалагічны інстытут (Брэст)
    Шурхай, Степан Федорович (кандидат биологических наук ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Изменение физико-химических свойств белков семян желтого люпина в процессе их созревания и сушки при различных температурных режимах : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.04 / Шурхай Степан Федорович. — Минск, 1981.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Шурхай Сцяпан Фёдаравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 204.
    Жить... до 800 лет предлагают современные исследователи биологически активных добавок : [по материалам беседы с ведущим научным сотрудником лаборатории биохимии Полесского аграрно-экологического института НАН Беларуси Степаном Шурхаем] / Ирина Квартальная // Заря. — Брест, 2009. — 2 апреля. — С. 7.
    Сайт Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі . Інфармацыя: загадчык сектара біяхіміі і фізіка-хімічных метадаў даследавання лабараторыі № 1 аграбіялогіі.