Справка
Нарадзіўся 24.01.1964, г. Днепрапятроўск (Днепр), Украіна. Музыкант, педагог, музычны крытык. Кандыдат педагагічных навук (1996), дацэнт (2004).
Адукацыя: Курскае музычнае вучылішча-інтэрнат сляпых (аддзяленне народных інструментаў, 1985), Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Музыка і педагогіка", 1990), Украінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (аспірантура, 1995).
Навуковыя інтарэсы: агульная педагогіка; музычная педагогіка; методыка музычнага выхавання; сучасная музычная культура; сусветная мастацкая культура; культуралогія.
Месца працы, пасада: сярэднія школы Кіеўскай вобласці (1990–1998, настаўнік музыкі і спеваў), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1998–2014, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі), Музычна-інфармацыйны партал "Наш НеФормат" (г. Брэст; аглядальнік).
Варыянтная форма
| Šostak, Genadzij Uladzimiravič (нар. 1954) |
| Шостак, Генадзь Уладзіміравіч (нар. 1964) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Музика масових жанрів як фактор формування музичної культури підлітків : автореферат дисертації ... кандидата педагогічних наук : 13.00.01 / Шостак Геннадій Володимирович. — Київ, 1996.
Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / [укладальнікі: Дз. Падбярэзскі і інш.]. — Мінск, 2008. — Форма імя: Шостак Генадзь.
Анкета вучонага (без анкеты).
Шостак Генадзь [г. зн. Генадзій] Уладзіміравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 199—200.
Музычна-інфармацыйны партал "Наш НеФормат". Месца нараджэння: г. Брэст (памылкова).