unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ашаеў, Юрый Паўлавіч (кандыдат тэхнічных навук ; інфарматыка ; нар. 1953)

    Нарадзіўся 03.07.1953, г. Спаск-Дальні, Прыморскі край, Расія. Спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1986), дацэнт (2008).
    Адукацыя: Казахскі політэхнічны інстытут імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Электронна-вылічальныя машыны", кваліфікацыя "Інжынер-сістэматэхнік", 1975), Алма-Ацінскі інстытут народнай гаспадаркі (спецыяльнасць "Арганізацыя механізаванай апрацоўкі інфармацыі", кваліфікацыя "Эканаміст", 1985).
    Навуковыя інтарэсы: мадэляванне радовішчаў; аўтаматызаванае праектаванне горных работ; аўтаматызацыя адукацыйных тэхналогій; тэсціраванне.
    Месца працы, пасада: установы Казахстана (1977–1992); Кампанія "Казтехнологии" (1992–1994 – дырэктар); Казахскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1994–1997 – дацэнт); Акадэмія грамадзянскай авіяцыі (г. Алма-Ата; 1997–1998); Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1998–1999); Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (з 1999 – дацэнт кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі, з 2023 – матэматыкі і інфарматыкі). Інфармацыя на 2026.

        Варыянтная форма
    Ašaeŭ, Ûryj Paŭlavіč (нар. 1953)
    Ashaev, J. (нар. 1953) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм
    Ашаев, Юрий Павлович (кандидат технических наук ; информатика ; род. 1953) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повышение эффективности проектирования открытых горных работ на основе математического моделирования месторождений и карьеров : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.15.03 / Ашаев Юрий Павлович. — Москва, 1985.
    Ашаев Юрий Павлович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 64 : фот.
    Ашаеў Юрый Паўлавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 80.
    Сайт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Рэпазіторый Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    "Google Scholar".