Справка
Нарадзіўся 03.01.1932, в. Заполле, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Інжынер-будаўнік, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (1979).
Адукацыя: Маскоўскае вышэйшае ваенна-інжынернае вучылішча (1953), Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", 1962).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка, арганізацыя планавання і кіраванне будаўніцтвам.
Месца працы, пасада: Воінская часць (г. Маладзечна; 1953–1955), ЗЗЖБ № 6 спецыялізаванага трэста № 2 "Будіндустрыя" Міністэрства будаўніцтва БССР (1956–1960, майстар), ДБК № 1 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР (1960–1963, начальнік лабараторыі, цэха, вытворчасці, сакратар парткама), Мінскі прамысловы абкам КПБ (1963–1965, нам. заг. аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі), Мінскі гаркам КПБ (1965–1966, заг. аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі), Будаўнічы трэст № 4 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР (1966–1969, кіруючы), ЦК КПБ (1969–1975, нам. заг. аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі), ЦК КПСС (1975–1979, заг. сектара прамысловага і транспартнага будаўніцтва), Дзяржаўны камітэт БССР па справах будаўніцтва (1979–1986, старшыня), Савет Міністраў БССР (1986–1990, 1-ы намеснік старшыні).
Узнагароды: ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (2), "Знак Почета" і інш.
Памёр 07.04.2010, пахаваны на могілках "Усходняе", г. Мінск.
Варыянтная форма
| Eŭtuh, Uladzimir Gaŭrylavič (1932—2010) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Организационно-технологические основы формирования структур производственных строительных объединений : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 08.00.05 / Евтух Владимир Гаврилович. — Минск, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [ 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 220.
Евтух Владимир Гаврилович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 215.
Евтух Владимир Гаврилович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 1999. — С. 57.
Сайт "Википедия".
Сайт "Pomnim.by".