Справка
Нарадзіўся 20.05.1895, в. Накоўнікі, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць. Геолаг, пятрограф. Доктар геолага-мінералагічных навук (1947), прафесар (1952).
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (геалагічны факультэт, 1930).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне руданоснай фармацыі другасных кварцытаў; працэсы каляруднага гідратэрмальнага змянення горных парод; метады вызначэння прыносу – вынасу рэчыва пры метасаматозе.
Месца працы, пасада: Галоўнае геолага-разведачнае ўпраўленне пры Прэзідыуме Вышэйшага савета народнай гаспадаркі (з 1924, навуковы супрацоўнік), Цэнтральны навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1930–1936, навуковы супрацоўнік), Ленінградскі горны інстытут (1931–1938, дацэнт), Геалагічны інстытут АН СССР (1936–1940, старшы навуковы супрацоўнік), геалагічныя службы Урала і Заходняй Сібіры (1941–1945, геолаг), Казахская геалагічная служба (1949–1951, геолаг), Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (1951–1953, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры петраграфіі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953–1955, прафесар геолага-геаграфічнага факультэта), Усесаюзны навукова-даследчы геалагічны інстытут (старшы навуковы супрацоўнік, кансультант).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета", знак "Первооткрыватель месторождения" (1930, 1934, 1936) і інш.
Памёр 00.00.1975, г. Ленінград.
Варыянтная форма
| Nakoŭnik, Mikalaj Ivanavič (1895—1975) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Вторичные кварциты СССР и связанные с ними месторождения полезных ископаемых. — Изд. 2-е, доп. и перераб. ― Москва, 1968.
Месторождение Коунрад, его горные породы и минералы / Н. И. Наковник. ― Москва ; Ленинград, 1937.
Охотники за камнями / Н. И. Наковник. ― Ленинград, 1966.
Анкета ученого (без анкеты).
Накоўнік Мікалай Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 379—380.
Сайт "Проза.ру". Мемуары Накоўніка М. І.
Сайт Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта.
Сайт Новікава Уладзіміра Якаўлевіча.
Сайт "Ekaraganda.kz".