Справка
Нарадзіўся 30.06.1951, в. Старая Яцкаўшчына, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць. Батанік, лесавод. Кандыдат біялагічных навук (1983).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1973).
Навуковыя інтарэсы: рост, развіццё і асаблівасці анатоміі, марфалогіі і фізіялогіі дрэвавых раслін у розных умовах увільгатнення, іх інтрадукцыя і выкарыстанне ў лясной гаспадарцы і азеляненні; прамысловая экалогія лясных экасістэм; праблемы аховы прыроды.
Месца працы, пасада: Казахскае лесаўпарадкавальнае прадпрыемства (Казахстан, 1973–1975, інжынер-таксатар), Беларускае лесаўпарадкавальнае прадпрыемства (1975), Інстытут эксперыментальнай батанікі імя А. Ф. Купрэвіча АН Беларусі (з 1975, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі дрэвавых раслін, у 1988–1989 – вучоны сакратар, 1989–1994 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1994, начальнік Упраўлення ахоўных прыродных тэрыторый і лесапаляўнічых гаспадарак), Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белдзяржлес" Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (намеснік генеральнага дырэктара).
Узнагароды: нагрудны знак "Ганаровы лесавод" і інш.
Варыянтная форма
| Luchkov, Alexander (нар. 1951) (англійская мова) |
| Lučkoŭ, Alâksandr Ivanavič (нар. 1951) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Биологические особенности и рост сеянцев древесных растений при разных уровнях грунтовых вод : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.05 / Лучков Александр Иванович. — Минск, 1983.
Анкета вучонага (без анкеты).
Человек в зеленом храме : [Лучков Александр Иванович] / Михаил Шиманский // Рэспубліка. — 2011. — 9 жніўня (№ 149). — С. 5
"Лесное притяжение" : [презентация книги воспоминаний А. И. Лучкова в Институте экспериментальной ботаники им. А. Ф. Купревича НАН Беларуси] / Александр Пискунов ; фото Натальи Купревич // Белорусская лесная газета. — 2026. — 8 января (№ 1). — С. 23.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя А. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.
Сайт "Беловежская пуща – XXI век".