| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Носава, Алена Адамаўна (кандыдат педагагічных навук ; педагогіка ; нар. 1959) |
Нарадзілася 03.01.1959, в. Дубнікі, Любанскі раён, Мінская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне інавацыйных методык развіцця асобы дзіцяці, узаемадзеяння ўстановы адукацыі і бацькоў у працэсе сацыяльнага выхавання дзіцяці. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1995).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Педагогіка і псіхалогія дашкольная", 1982), Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (аспірантура, 1988).
Навуковыя інтарэсы: педагагічныя ўмовы і сродкі логіка-матэматычнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту; педагагічная адукацыя бацькоў; прафесійная падрыхтоўка будучых педагогаў.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (з 1982; асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям'і); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2011 – загадчык кафедры сацыяльнай работы, у 2014–2020 – загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі, з 2020 – дацэнт кафедры). Інфармацыя на 2026.
Варыянтная форма
| Nosava, Alena Adamaŭna (нар. 1959) |
| Бокшыц, Алена Адамаўна (нар. 1959) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Формирование умений решать логические задачи у детей старшего дошкольного возраста (5 лет) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Носова Елена Адамовна. — Ленинград, 1989.
Носава Алена Адамаўна // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914–2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 56 : фат.
Сайт факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Сайт факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

