| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Ніжнікава, Ала Барысаўна (кандыдат педагагічных навук ; музычная педагогіка ; нар. 1957) |
Нарадзілася 23.01.1957, г. Мінск. Музыказнавец, спецыяліст у галіне харавога і вакальнага мастацтва. Кандыдат педагагічных навук (2004), дацэнт (2007).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Музыка і спевы", 1978), Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (спецыяльнасць "Сольныя спевы", 1988), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (аспірантура, 2004).
Навуковыя інтарэсы: музычная адукацыя; гісторыя, тэорыя і практыка вакальна-выканальніцкага мастацтва; прафесійная падрыхтоўка педагога-музыканта.
Месца працы, пасада: СШ № 123 г. Мінска (1978–1981 – настаўнік музыкі); СШ № 4 г. Мінска (1981–1982 – настаўнік вакальна-харавых дысцыплін); Беларускі дзяржаўны тэатр музычнай камедыі (1982–1989 – артыст); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 1989; у 1989–2005 – старшы выкладчык кафедры методыкі музычнага выхавання і пастаноўкі голасу, у 2006–2012 – загадчык кафедры вакалу, у 2012–2015 – харавога і вакальнага мастацтва, у 2015–2022 – музычна-педагагічнай адукацыі, з 2022 – дацэнт кафедры). Інфармацыя на 2026.
Узнагароды: граматы Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
Варыянтная форма
| Nižnikava, Ala Barysaŭna (нар. 1957) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Формирование певческой культуры учителя музыки в процессе профессиональной подготовки в высшей школе : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.08 : защищена 23.03.2004 : утверждена 24.06.2004 / Нижникова Алла Борисовна. — Минск, 2004.
Ніжнікава Ала Барысаўна // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914–2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 54 : фат.
Сайт факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

