unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чэчат, Віктар Уладзіміравіч (доктар педагагічных навук ; сацыяльная педагогіка ; нар. 1938.)

    Нарадзіўся 03.07.1938, в. Ровенская Слабада, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць. Педагог. Доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1997).
    Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (1960), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы сямейнага, патрыятычнага, маральнага выхавання; сацыяльная педагогіка; вышэйшая адукацыя; гісторыя педагогікі.
    Месца працы, пасада: СШ №1 г.Слуцка (1963–1968 – настаўнік нямецкай і рускай мовы і літаратуры, арганізатар пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы); Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1971–1979; у 1971–1975 – выкладчык, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, з 1975 – загадчык кафедры); Нацыянальны інстытут адукацыі, Мінск (1979–1999; у 1979–1990 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1990–1999 – загадчык лабараторыі сямейнага выхавання, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі магістратуры); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2000; у 2000–2002 – прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 2002–2005 – прарэктар па навуковай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з 2005 – прафесар кафедры прыватных методык, пазней прафесар кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Республики Беларусь" (1999), нагрудны знак "Отличник образования БССР", ганаровыя граматы і граматы Міністэрства адукацыі БССР і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Čèčat, Vіktar Uladzіmіravіč (нар. 1938)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
    Чэчаты (дынастыя / сям'я)
    Чечет, Виктор Владимирович (доктор педагогических наук ; социальная педагогика ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...