| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Зелянкевіч, Валерый Міхайлавіч (кандыдат тэхнічных наук ; фізіка ; нар. 1953) |
Нарадзіўся 07.11.1953, в. Драчкава, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Фізік. Кандыдат тэхнічных навук (1983), дацэнт.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (факультэт радыёфізікі і электронікі, кваліфікацыя "Радыёфізік", 1975; аспірантура, 1979), Вышэйшая Інжынерная школа (Базель, Швейцарыя; кваліфікацыя "Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя і энергазберагальных тэхналогіях", 1996).
Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне і аўтаматызаванае праектаванне радыётэхнічных комплексаў; прымяненне мультымедыйных тэхналогій і сучасных тэхнічных сродкаў у навучальным працэсе; інфарматызацыя адукацыі; падрыхтоўка настаўнікаў фізікі да інавацыйнай дзейнасці і выкарыстанні лічбавых адукацыйных асяроддзяў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1975–2004; у 1975–1982 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем, у 1982–2004 – асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры фізікі); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2004; загадчык кафедры тэхнічных сродкаў навучання, у 2005–2022 – прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце, потым прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2023 – дацэнт кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі). Інфармацыя на 2026.
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі", Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
Вариантная форма
| Zelânkevіč, Valeryj Mіhajlavіč (нар. 1953) |
См. также
Источники информации
Зелянкевіч Валерый Міхайлавіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914―2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 7 : фат.
Сайт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
ORCID
0009-0009-3083-7569
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

