unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Торхава, Ганна Васільеўна (доктар педагагічных навук ; педагогіка ; нар. 1962)

    Нарадзілася 12.12.1962, г. Рыльск, Курская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне развіцця педагагічнай адукацыі. Доктар педагагічных навук (2010), прафесар.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць "Музыка", 1987; аспірантура, 1993; дактарантура, 2004).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы вышэйшай педагагічнай адукацыі; маральна-этычнае выхаванне школьнікаў; укараненне сучасных адукацыйных тэхналогій; развіццё педагагічнай адукацыі; індывідуальны стыль педагагічнай дзейнасці; варыятыўнае адукацыйнае асяроддзе.
    Месца працы, пасада: СШ № 2 г. Жлобіна (1987–1989 – настаўнік музыкі); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 1993 – дацэнт кафедры педагогікі і методыкі выхаваўчай работы, у 1994–2001 – дацэнт кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, у 2004–2014 – начальнік Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі, у 2014–2022 – прарэктар па навуковай рабоце, з 2023 – прафесар кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі). Інфармацыя на 2026.
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі", Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Torhava, Ganna Vasіl'eŭna (нар. 1962)
    Ракоміна, Ганна Васільеўна (нар. 1962)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Факультэт дашкольнай адукацыі
    Торхова, Анна Васильевна (доктор педагогических наук ; педагогика ; род. 1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...