| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Шлыкаў, Уладзімір Уладзіміравіч (доктар педагагічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; нар. 1954) |
Нарадзіўся 17.08.1954, пас. Цэнтральны, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Матэматык. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2019). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1986).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Матэматыка", 1976), Яраслаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1984).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка выкладання геаметрыі ў сярэдняй і вышэйшай школах; пабудова навучальных курсаў і распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па геаметрыі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 1976; асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры алгебры і геаметрыі, у 1997–2004 – загадчык навукова-даследчага сектара, у 2004–2005 – загадчык кафедры алгебры і геаметрыі, у 2005–2012 – дэкан матэматычнага факультэта, у 2012–2018 – прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2019 – прафесар кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі). Інфармацыя на 2026.
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі", нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" і інш.
Варыянтная форма
| Šlykaŭ, Uladzіmіr Uladzіmіravіč (нар. 1954) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Построение курса стереометрии на основе концепции дополнительности : диссертация ... доктора педагогических наук : 13.00.02 : защищена 15.11.2001 : утверждена 08.07.2003 / Шлыков Владимир Владимирович. — Минск, 2001.
О понятии кривизны : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.04 / Шлыков Владимир Владимирович. — Минск, 1986.
Шлыкаў Уладзімір Уладзіміравіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914―2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 10 : фат.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

