Справка
Нарадзілася 23.02.1965, г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць. Дэфектолаг, спецыяліст у галіне карэкцыйнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1999), дацэнт (2003).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя", 1987; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (аспірантура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: развіццё методыкі карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі з парушэннямі зроку; фарміраванне метадычнай кампетэнтнасці настаўніка-дэфектолага ў сферы карэкцыйна-развіваючай работы; метадалогія і гісторыя спецыяльнай педагогікі; тэорыя навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; тыфлапедагогіка.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 1989; малодшы навуковы супрацоўнік, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, у 2000–2002 – намеснік дэкана па вучэбнай рабоце дэфекталагічнага факультэта, у 2002–2006 – дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, у 2006–2016 – дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі, у 2016–2017 – дацэнт кафедры тыфлапедагогікі, з 2017 – дацэнт кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій). Інфармацыя на 2026.
Узнагароды: нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" (2008), граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і інш.
02.12.2025 абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара педагагічных навук па спецыяльнасці "13.00.08 –Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі".
Варыянтная форма
| Gajdukevič, Svâtlana Âŭgenaŭna (нар. 1965) |
| Haidukevich, S. (нар. 1965) (англійская мова) |
Гл. таксама