Справка
Нарадзіўся 18.01.1981, г. Мінск. Мовазнавец, спецыяліст у галіне выкладання беларускай мовы. Доктар філалагічных навук (2023), прафесар (2023).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура", 2003; аспірантура, 2007; дактарантура, 2021).
Навуковыя інтарэсы: беларуская лексікаграфія і тэрмінаграфія; тэрміназнаўства; гісторыя мовазнаўства; сучасная беларуская літаратурная мова.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2003; выкладчык, дацэнт, у 2009–2018 – загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, з 2018 – кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі). Інфармацыя на 2026.
Варыянтная форма
| Dzâtko, Dzmіtryj Vasіl'evіč (нар. 1981) |
| Dzyatko, D. (нар. 1981) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія : дысертацыя ... доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 07.10.2022 : зацверджана 00.00.2023 / Дзятко Дзмітрый Васільевіч. ― Мінск, 2022.
Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 09.02.2007 : зацверджана 16.05.2007 / Дзятко Дзмітрый Васільевіч. — Мінск, 2006.
Дзятко Дзмітрый Васільевіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914―2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 36 : фат.
Сайт філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Сайт "Вікіпедыя".
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
"eLIBRARY.RU".
"Google Scholar".