unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гулюк, Георгій Рыгоравіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; меліярацыя ; нар. 1944)

    Нарадзіўся 23.07.1944, в. Яромічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне аграглебазнаўства і сельскагаспадарчай меліярацыі. Доктар сельскагаспадарчых навук. Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 2 класа (2008). Галоўны рэдактар часопіса "Мелиорация и водное хозяйство" (з 2015). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Гідрамеліярацыя", 1979).
    Навуковыя інтарэсы: аграмеліярацыйныя мерапрыемствы пры працяглай эксплуатацыі дрэнажу і экалагічнай рэабілітацыі тэхнагенна забруджаных зямель; функцыянаванне дрэнажных сістэм на мінеральных землях Нечарназёмнай зоны Расіі.
    Месца працы, пасада: Мінянская СШ (в. Мінянка, Кобрынскі раён; 1962–1963 – лабарант); Трэст "Брэстводбуд" (1966–1977; у 1966–1973 – рабочы, брыгадзір, прараб Яроміцкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення, у 1973–1977 – галоўны інжынер, начальнік Перасовачнай механізаванай калоны № 8, г. Маларыта); Аб'яднанне "Вологдамелиорация", галоўны інжынер, начальнік аб'яднання і намеснік старшыні абласнога аграпрамысловага камітэта – старшыня аб'яднання "Вологдаагрострой" (1977–1988); Галоўнае ўпраўленне па меліярацыі зямель у Нечарназёмнай зоне РСФСР (1988–1991; у 1988–1990 – намеснік начальніка, у 1990–1991 – начальнік); Карпарацыя "Центринжсельстрой" (1991–1999; у 1991–1992 – старшыня праўлення, у 1992–1999 – преэзідэнт карпарацыі); Дэпартамент меліярацыі зямель і сельскагаспадарчага водазабеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі (1999–2004 – кіраўнік); Федэральнае агенцтва па сельскай гаспадарцы Расійскай Федэрацыі (2004–2005 – начальнік Упраўлення меліярацыі і тэхнічнага забепячэння); Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі (2005–2008 – дырэктар Дэпартамента меліярацыі і тэхнічнага забепячэння).
    Узнагароды: званне "Заслуженный мелиоратор РСФСР", ордэн Пашаны, медалі.

        Варыянтная форма
    Gulûk, Georgij Rygoravіč (нар. 1944)

        Гл. таксама
    Гулюк, Георгий Григорьевич (доктор сельскохозяйственных наук ; мелиорация ; род. 1944) (на іншай мове)