| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Гапанёнак, Юлія Васільеўна (фізічная культура і спорт ; нар. 1983) |
Нарадзілася 17.06.1983, в. Следзюкі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне лячэбнай фізічнай культуры, фізічнай рэабілітацыі.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць "Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія", кваліфікацыя "Інструктар-метадыст па эргатэрапіі. Выкладчык фізічнай культуры", 2008; магістратура, 2016); Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спецыяльнасць "Педагагічныя вымярэнні", 2011).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка фізічнага выхавання; спартыўная трэніроўка; аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2010; у 20102012 – выкладчык кафедры анатоміі і фізіялогіі, у 2012–2021 – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны, адначасова з 2016 – загадчык філіяла кафедры на базе Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, у 2021–2025 – дэкан факультэта фізічнай культуры і спорту, з 2025 – прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, адначасова старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2021), Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2025) і інш.
Вариантная форма
| Gapanënak, Ûliâ Vasil'eŭna (нар. 1983) |
| Gaponenok, Yulia V. (нар. 1983) (английский язык) |
| Novikava, Ûliâ Vasil'eŭna (нар. 1983) |
| Новікава, Юлія Васільеўна (нар. 1983) |
См. также
| Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт фізічнай культуры і спорту |
| Гапоненок, Юлия Васильевна (физическая культура и спорт ; род. 1983) (на другом языке) |
Источники информации
Лечебная физическая культура : курс лекций / [составитель Ю. В. Гапоненок]. — Витебск, 2022.
Анкета вучонага.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Персанальная старонка.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
"eLIBRARY.RU".
"ResearchGate".
SCOPUS
59505619300
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

